Сделать свой сайт бесплатно

Реклама

Создай свой сайт в 3 клика и начни зарабатывать уже сегодня.

@ADVMAKER@

ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА / PERŠAJA SUSVETNAJA VAJNA

МАГІЛА НЕВЯДОМАГА САЛДАТА / MAHILA NEVIADOMAHA SALDATA
! АБНОЎЛЕНА !
 

Хутка пройдзе 100 год з таго часу як пачалася Першая сусветная вайна, якая нямала слядоў пакінула на тэрыторыі Целяханшчыны. Амаль на кожным кроку сустракаюцца астаткі дотаў, акопаў, у зямлі яшчэ шмат гільзаў, патронаў ды іншых артэфактаў. Мы прывыклі не звяртаць на гэтыя "дробязі" ўвагі, паколькі прызвычаіліся да ўсяго гэтага з ранняга дзяцінства. Сёння асабліва важна захаваць усе напаміны звязаныя з Першай сусветнай вайной - неад'емнай часткай нашай гісторыі. Мясцовыя ўлады Івацэвіцкага раёна пакуль гэтага не ўсвядомілі, але сіламі грамадзскасці ўжо робяцца першыя крокі.

 крыж на магіле невядомага салдата

Зусім нядаўна была здзейснена паспяховая спроба па пошуку даўно забытай магілы рускага салдата ў ваколіцах вёскі Вулька-Целяханская. Калісці гэтае пахаванне было вядома мясцовым жыхарам.  Але на фоне савецкага патрыятызму і "дзякуючы" часу пахаванне было забыта. Па ініцыятыве старасты вёскі Вулька-Целяханская Лідзіі Фёдараўны Юркевіч і з дапамогай мясцовых старажылаў магіла рускага салдата была знойдзена. Летам 2011 года пры дапамозе Целяханскага лясгаса на магіле быў устаноўлены драўляны крыж, а зусім нядаўна і шыльда на якой месціцца надпіс: “Тут пахаваны НЕВЯДОМЫ рускі салдат Першай сусветнай вайны”.

 шыльда на крыжу

Так быў вернуты з небыцця яшчэ адзін напамін аб далёкай вайне.


Вышэй апісаная гісторыя атрымала працяг...

2014 год адметны і тым, што 100 гадоў назад пачалася Першая сусветная вайна, якая змяніла лёс і нашай мясцовасці. З нагоды гэтай падзеі, а таксама ўлічваючы тое, што раней пастаўлены драўляны крыж ужо моцна састарэў, жыхарамі Вулькі-Целяханскай быў усталяваны новы металічны крыж на магіле невядомага салдата рускай арміі. 
Арганізацыйнымі працамі і ў гэты раз занялася стараста вёскі Лідзія Фёдараўна Юркевіч. Пад яе кіраўніцтвам мясцовым майстрам Васілём Міхайлавічам Мялікам быў выраблены новы металічны крыж. У рытуальнай майстэрні была набыта  металічная шыльда з надпісам "Здесь покоится прах неизвестного русского солдата Первой мировой войны 1914-1918". 



Новы металічны крыж не адно дзесяцігоддзе будзе напамінаць мясцовым жыхарам аб далёкай і мала вядомай нам вайне.
Чытачам гэтага артыкула хочацца дадаць, што ў хуткім часе могуць стаць вядомымі новыя звесткі аб магіле невядомага салдата. Справа ў тым, што на магіле ўстаноўлены праваслаўны крыж а шыльда нагадвае аб захаваным тут рускім салдаце. Тое, што гэта салдат рускай арміі сумнення не выклікае, паколькі магіла знаходзіцца на рускім баку былога фронта. Аднак нам вядома, што ў царскай арміі ваявалі людзі розных нацыянальнасцей і рэлігій. Не выключана, што ў магіле можа быць захаваны не толькі праваслаўны (што больш за ўсё верагодна) але і католік, мусульманін, ці пратэстант.  Хочацца спадзявацца, што знойдуцца зацікаўленыя асобы з грамадскіх аб'яднанняў ці пошукавых клубаў, якімі на магіле невядомага салдата будуць праведзены навуковыя і санкцыянаваныя раскопкі. Толькі раскопкі дапамогуць даведацца больш аб пахаванні і ў тым ліку пацвердзіць мэтазгоднасць устаноўленага праваслаўнага крыжа.
У любым выпадку важна, што магіла салдата не забыта і вернута з небыцця. І хоць часцей яе пакуль будуць бачыць паляўнічыя ды грыбнікі (бо магіла знаходзіцца ў дастаткова глухім лесе), можа калісці і да магілы будзе пракладзена турыстачная сцежка.

Аляксандр Мялік


 



 


26.02.2012
Просмотров (266)


Зарегистрированный
Анонимно