Сделать свой сайт бесплатно

Реклама

Создай свой сайт в 3 клика и начни зарабатывать уже сегодня.

@ADVMAKER@
Группы страниц  Страницы
ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ ДЫ КУЛЬТУРЫ / POMNIKI HISTORYI DY KULTURY
09 Февраля 2013

АГІНСКІ КАНАЛ / AHINSKI KANAL

На тэрыторыі сучаснай Беларусі першай значнай штучнай воднай сістэмай стаў Агінскі канал, пабудаваны напрыканцы XVIII стагоддзя. Але яшчэ ў XVII стагоддзі вядомы дзеяч ВКЛ князь Багуслаў Радзівіл меў намер пабудаваць водны шлях паміж Дняпром і Нёманам. У сваім звароце да нашчадкаў ён напісаў: “Калі б хто з нашчадкаў маіх хацеў бы пакінуць аб сабе памяць, то няхай завершыць або пачне тое, што я хацеў распачаць, а менавіта, Дняпро з Нёманам злучыць. Запэўніваю, што ён зрабіў бы справу якая мае права на памяць.” Але не самаму Багуславу Радзівілу, не яго нашчадкам не атрымалася распачаць будаўніцтва. Мінула стагоддзе, пакуль ідэя аб будаўніцтве канала зацікавіла будучага падстаросту пінскага Міхаіла Бутрымовіча. Менавіта ён быў аўтарам паршапачатковага праекта канала, які быў накіраваны ў Варшаву гетману ВКЛ Міхалу Казіміру Агінскаму. Праект зацікавіў гетмана і ў хуткім часе пачаліся далейшыя праектавальныя працы. М.К.Агінскі не толькі фінансаваў гэты грандыёзны праект, але і сам уносіў свае прапановы. Менавіта па пажаданню гетмана канал быў пракладзены праз мястэчка Целяханы і Вулькаўскае возера, хоць гэта і ўносіла значныя складанасці ў будаўніцтве і пры дальнейшай эксплуатацыі канала.

 

Само будаўніцтва пачалося ўжо ў 1765 г. на сродкі магната Міхала Казіміра Агінскага. Ён выдзеліў з сваёй казны 12 мілліёнаў злотых. Канал, што злучыў Шчару з прытокам Прыпяці – Ясельдай, капалі крыху больш як дзесяць гадоў выключна жыхары Слонімскага павету. Будаўнічымі працамі кіравала сястра гетмана Ганарата Агінская, якая вылучалася небывалай жорсткасцю да працоўных. Удзячны брат пабудаваў для яе на ўсходнім беразе канала непадалёк ад Целяхан палац і 4 паркі. У гонар сястры маёнтак быў названы Ганарацін. Даўжыня канала склала 55,5 км, 5 з якіх па возеры Выганашчанскае. Працягласць усёй воднай сістэмы ад вусця Ясельды да вусця Шчары – 324 кіламетры. Шырыня канала склала 18 м, а глыбіня каля 1 м. У сістэму канала ўваходзіла 2 возеры: Вулькаўскае і Выганашчанскае. Першае з іх выкарыстоўвалася для зімоўкі суднаў. У 1784 годзе адбылося урачыстае адкрыццё канала, на якім прысутнічаў кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. А на сейме 1786 года Агінскі заявіў, што даруе Радзіме новы канал.

Так ажыццявілася задума М.К.Агінскага. Канал, як мост паміж двума вялікімі морамі – Балтыйскім і Чорным пачаў дзейнічаць, прыносячы тым самым небывалую карысць дажываўшай апошнія гады Рэчы Паспалітай. Першапачаткова канал называлі Вялікім, Пінскім, або Целяханскім і дзейнічалі на ім усяго два парты – Целяханы і Агінскі.

Пасля далучэння заходняй часткі Беларусі да Расеі афіцэрамі Генеральнага штаба былі праведзены інструментальныя здымкі, рэкагнасцыровачныя работы, прамерана глыбіня канала і вызначана яго прапускная здольнасьць. Да 1804 г. добраўпарадкаваньне было закончана і канал стаў поўнасцю суднаходным. Меў 10 шлюзаў. Па Агінскім канале пераважна сплаўлялі лес з палескіх пушчаў; плыты, перавозілі таксама збожжа, сыравіну на мануфактуры ў Целяханах.

Са з'яўленнем чыгуначных шляхоў значэнне Агінскага канала зменшылася. Але каналам працягваў карыстацца малы флот еўрапейскіх краінаў, аб чым сведчыць вялікая колькасьць здымкаў старога часу з Польшчы, Нямеччыны, Літвы і нават Галандыі. У гады 1-й сусветнай (1914—1918) і савецка-польскай (1920) войнаў канал апынуўся ў зоне актыўных вайсковых дзеянняў, што прывяло да разбурэньня гідратэхнічных збудаванняў. Але польскія ўлады, разумеючы велізарную значнасць канала для эканомікі краю, актыўна ўзяліся за аднаўленне воднай артэрыі. Навігацыя пачала наладжвацца з 1926 г., поўнасцю канал адноўлены ў 1928 г. Тады канал перажываў сваё другое нараджэнне. Зноў па каналу пачаўся лесасплаў, перавозка грузаў і пасажыраў.

З прыходам савецкай улады восенню 1939 года канал хутка пачаў страчваць свае пазіцыі. У 1939-м савецкая ўлада рэпрэсавала інжынераў, палякаў з паходжання, якія працавалі на канале. Савецкія малаадукаваныя «інжынеры» не змаглі арганізаваць належную і правільную эксплуатацыю канала, і гэта прывяло да заняпаду гідратэхнікі. Да 1941 г. канал выкарыстоўваўся для лесасплаву, эпізадычна — для суднаходства. У 2-ю Сусветную вайну шлюзы і плаціны былі часткова разбураны ці пашкоджаны. Пасля вайны савецкая улада мала была зацікаўлена ў аднаўленні канала. Спробы аднавіць канал у пасляваенны час ня мелі поспеху, у выніку рэчышча абмялела і стала зарастаць, канал страціў гаспадарчае значэнне.

А зусім абяскровіла канал татальная мэліярацыя. У 1960-я гады на канале Агінскага былі ўзарваныя ўсе шлюзы, акрамя апошняга 10, які і цяпер захаваўся ў працоўным стане і вось ужо больш 80 гадоў выконвае водарэгулявальную функцыю. Першыя работы па аднаўленню канала, пачатыя у пачатку 90-х былі прыпынены з-за недахопу сродкаў. З 2005 года пачынаецца новы этап па аднаўленню Агінскага канала.  

 

Комментарии: 0 Просмотры: Группа: МАТЭРЫЯЛЬНАЯ І ДУХОЎНАЯ СПАДЧЫНА - MATERYJALNAJA I DUCHOŬNAJA SPADČYNA
ФАЛЬКЛОР / FALKLOR
26 Января 2012

НАРОДНАЯ ПЕСНЯ / NARODNAYA PESNIA 

ІЗ-ЗА ЛЕСУ-ГАЮ ВЕЦЕР ПАВЕВАЕ / IZ-ZA LIESU-HAJU VECIER РAVIEVAIE

Із-за лесу-гаю вецер павевае

Новую крыніцу вада прыбувае

Вода прыбувае вада лугавая

Каму ж я астанусь така маладая

Ой пі рэкруточку ваду луговую

Забудзь рэкруточку мяне маладую

Я й не буду піці ваду лугавую

Не магу забыці цябе маладую

Ой скажы мне маці, дзе тэрэм ламаці

Ой скажы мне маці, дзе шчасце шукаці

Ой не трэба, доню, тэрэму ламаці

Шчасце прыйдзе самэ не трэба шукаці

запісана ў жніўні 2010 года ад Мялік Вольгі Аляксееўны 1929 года нараджэння жыхаркі вёскі Вулька-Целяханская

Комментарии: 6 Просмотры: Группа: МАТЭРЫЯЛЬНАЯ І ДУХОЎНАЯ СПАДЧЫНА - MATERYJALNAJA I DUCHOŬNAJA SPADČYNA